Меры датычаць прадукцыі з Краснадарскага краю, Варонежскай, Валгаградскай, Арлоўскай і Маскоўскай вобласцяў, дзе зафіксаваныя новыя выпадкі захворвання жывёлінаў афрыканскай чумой свіней.
Пра гэта гаворыцца ва ўказанні Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі, размешчаным на сайце Дэпартамента ветэрынарнага і харчовага нагляду Мінсельгасхарча.
Дадатковыя меры прымаюцца для недапушчэння ўвозу жывых свіней, свініны, прадуктаў перапрацоўкі, паляўнічых трафеяў ды інш. Абмежаванні распаўсюджваюцца на ўвоз кармавых дабавак для катоў і сабак, гатовых кармоў без тэрмічнай апрацоўкі з сыравіны, якія паходзяць з гэтых рэгіёнаў.
Таксама прапануецца прыняць дадатковыя меры кантролю па забеспячэнню біялагічнай абароны буйных свінагадоўчых комплексаў, свінагадоўчых ферм і гаспадарак.
Афрыканская чума свіне – віруснае захворванне хатніх і дзікіх свіней. Вакцыны ад гэтага захворвання няма. Амаль усе пагалоўе хворых на свіней гіне. Для чалавека АЧС бяспечная.
ДР belsat.eu