«Свінняў колькі мы забілі? А тысяч сем». Каля свінафермаў – блокпасты
Драматычнае пытанне для многіх вяскоўцаў. Ці афрыканская чума свіней – ізноў у Беларусі? Улады маўчаць. А ўва ўсіх нашых замежных суседзяў зафіксаваныя асяродкі хваробы. Што праўда, амаль месяц, з 19 ліпеня, дзее забарона на ўвоз свініны ў нашую краіну. Але ўдар можа прыйсці з тылу. Неафіцыйна наш тэлеканал даведаўся, што на Гомельшчыне рэжуць хворую жывёлу. І нашыя журналісты выехалі на месца.
16.08.2017