Беларусь гатовая скасаваць візы з Паўднёвай Карэяй


Беларускія дыпламаты прапанавалі паўднёвакарэйскім калегам заключыць пагадненне аб скасаванні візаў для кароткачасовых паездак грамадзянаў.

Размова наконт візаў адбылася 2 лютага ў Сеуле падчас адкрыцця 8-га раўнда кансультацыяў МЗС Беларусі і Паўднёвай Карэі, паведамляе афіцыйны сайт беларускага знешнепалітычнага ведамства.

На дадзены момант кошт кароткачасовай паўднёвакарэйскай візы, якая дазваляе знаходзіцца ў азіяцкай краіне да 90 дзён, складае для беларусаў 40 долараў.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў