БАЖ патрабуе ад міліцыі неадкладна вярнуць журналістам «Белсату» канфіскаваную тэхніку


Алесь Ляўчук і Мілана Харытонава

Журналісты “Белсату” Алесь Ляўчук і Мілана Харытонава былі жорстка затрыманыя невядомымі людзьмі ў цывільным 18 сакавіка ў Кобрыне. Беларуская асацыяцыя журналістаў запатрабавала ў кіраўніцтва кобрынскай міліцыі неадкладна вярнуць журналістам тэхніку.

Акрамя грубага затрымання ў журналістаў была канфіскавана прафесійная тэхніка. Паведамляем вам, інфармацыя аб дадзеным затрыманні журналістаў атрымала шырокі міжнародны рэзананс. Супрацоўнікі міліцыі фактычна ўчынілі перашкоды законнай прафесійнай дзейнасці журналістаў, за што прадугледжана адказнасць па артыкуле 198 КК РБ.В сувязі з вышэйпададзеным патрабуем неадкладна вярнуць журналістам канфіскаваную тэхніку“, – гаворыцца ў заяве Беларускай асацыяцыі журналістаў.

Мне дагэтуль не вядома нічога пра людзей, якія нас жорстка затрымлівалі, скралі і зламалі нашу тэхніку. На маіх вачах чалавек у цывільным у аддзяленні кобрынскай міліцыі наўмысна ламаў нашу камеру, – гаворыць Алесь Ляўчук. – Калі я папрасіў яго спыніцца, ён з лаянкай загадаў мне сядзець. У выніку на нас быў складзены пратакол за непадпарадкаванне законным патрабаванням працаўнікоў міліцыі.

Нас пратрымалі ў міліцыі амаль чатыры гадзіны, забралі ўсю нашую тэхніку – відэакамеру, акумулятары, мікрафон, радыёсістэму.

Быў пабіты тэлефон Міланы Харытонавай і скрадзены бранзалет ад фітнес-трэкера Xiaomi і накамернае святло. Больш за тое мы не атрымалі ніякіх дакументаў датычна тэхнікі, яе проста забралі. Лічу, што гэта – крадзеж. А міліцэйскае бясчынства пераследавала тры мэты: не даць знятым матэрыялам выйсці ў эфір, запалохаць нас і забраўшы тэхніку не даць нам працаваць“.

ХС belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары