БАТЭ згуляў унічыю з «Астаной». Сезон еўракубкаў для беларускіх клубаў скончаны


Футбольны чэмпіён Казахстану другі раз перамог лепшы клуб Беларусі.

Сёння барысаўскі БАТЭ на сваім полі згуляў унічыю з «Астаной» – 2:2. Матч праходзіў у межах раўнду плэй-оф Лігі Еўропы. Такім чынам беларускія клубы скончылі свой выступ у еўрапейскіх кубках.

Тыдзень таму БАТЭ з лікам 0:2 прайграў «Астане» у выязным матчы. Дзякуючы перамозе па суме двух матчаў чэмпіён Казахстану возьме ўдзел у групавым турніры Лігі Еўропы.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў