БАТЭ – у Лізе Чэмпіёнаў!


Пяты раз у сваёй гісторыі футбольны клуб з Барысава выйшаў у групавы раўнд Лігі чэмпіёнаў.

26 жніўня ў Бялградзе ў матчы плэй-оф у адказ кваліфікацыі гэтага турніру беларуская каманда прайграла «Партызану» з лікам 1:2. Першая сустрэча сапернікаў 18 жніўня ў Барысаве завяршылася перамогай БАТЭ – 1:0. Каманда Аляксандра Ермаковіча пераадолела апошні адборачны круг дзякуючы голу на чужым полі.

БАТЭ гуляў у асноўным раўндзе Лігі Чэмпіёнаў у 2008, 2011, 2012 і 2014 гадах. У цяперашняй кваліфікацыі беларускі клуб выйграў у ірландскага «Дандалка» (2:1 дома, 0:0 у гасцях), венгерскага «Відэатона» (1:1 у гасцях, 1:0 дома) і «Партызана».

Лёсаванне групавога раўнда спаборніцтваў пройдзе 27 жніўня.

МЛ, паводле БелаПАН

Стужка навінаў