Баранавіцкія ліцэісты затрымалі рабаўніка-рэцыдывіста


31-гадовы мужчына ўвечары 14 студзеня паспрабаваў нажыцца на пенсіянерцы, якая шпацыравала па вуліцы. Злодзей вырваў з рук 65-гадовай жанчыны сумку, у якой яна несла мільён рублёў і мабільны тэлефон.

Навучэнцы мясцовага прафліцэя пачулі крыкі жанчыны і падбеглі на дапамогу. Зразумеўшы, што нападнік уцякае, Дзяніс Балашоў і Сяргей Купчунас пабеглі за ім і дагналі праз кіламетр.Паклаўшы рабаўніка на зямлю, маладхзёны дачакаліся міліцыі.

Праваахоўнікі высвятлілі, што мужчына быў раней судзімы за маёмасныя злачынствы і нідзе не працаваў. Супраць злачынцы ўзбуджаная крымінальная справа, а Дзяніс Балашоў і Сяргей Купчунас атрымаюць падзяку ад Баранавіцкага гараддзела міліцыі.

ДР, belsat.eu паводле nashkraj.by

Стужка навінаў