У алімпійскай вёсцы Рыа-дэ-Жанейра затрымалі баксёра з Марока, 22-гадовага Хасана Сааду (Hassan Saada).
Пра гэта паведамляе «Бі-Бі-Сі» са спасылкай на заяву паліцыі. Паліцыя падазрае яго ў сексуальных дамаганнях у адносінах да дзвюх прыбіральшчыц.
У праваахоўных органах удакладнілі, што Саада быў затрыманы яшчэ ў пачатку тыдня.
Суддзя ў Бразіліі распарадзіўся затрымаць баксёра на 15 дзён дзеля правядзення расследавання.
Першы бой Саады на Алімпіядзе быў прызначаны на 6 жніўня. Ён выступае ў паўцяжкай вазе.
Афіцыйная цырымонія адкрыцця Алімпіяды пачнецца ўночы з 5-га на 6-га жніўня а 01:00 паводле менскага часу.
МЯ, паводле bbc.com