Украінская паліцыя называе вяртанне ў краіну экс-кіраўніка Адэскай вобласці злачынствам з прыкметамі незаконнай перапраўкі людзей праз дзяржаўную мяжу.
Адпаведныя звесткі ўкраінскія праваахоўнікі ўнеслі ў Адзіны рэестр дасудовых расследаванняў.
10 верасня пасля некалькіх гадзінаў у цягніку, які не мог выехаць з Польшчы, украінскі палітык і экс-прэзідэнт Грузіі Міхэіл Саакашвілі ў суправаджэнні сваіх прыхільнікаў перасек мяжу Украіны ў раёне прапускнога пункта «Шэгіні».
Пераходзячы мяжу, Саакашвілі папрасіў у памежнікаў пасведчання асобы без грамадзянства. Гэта стала падставаю для ўкраінскага боку не ўпусціць яго на тэрыторыю краіны.
Тым, хто дапамагаў Саакашвілі пагражае турэмны тэрмін ад двух да пяці гадоў з канфіскацыяй транспартных або іншых сродкаў здзяйснення злачынства, паведаміў прэс-сакратар МУС Украіны Арцём Шаўчэнка.
Міграцыйная служба Украіны пазбавіла Саакашвілі ўкраінскага грамадзянства 26 ліпеня.