Асноўны склад «Барселоны» не выйшаў да беларускіх фанатаў


Асноўны склад «Барселоны» так не паказаўся перад заўзятарамі ў аэрапорце Менск-2.

Паўтарылася тая ж сітуацыя, што і ў 2001-ым годзе, калі футбалістаў «Барселоны» вывезлі адразу з трапа самалёта.

 

 

Фанаты, якія чакалі іспанскіх гульцоў у аэрапорце, пабачылі толькі журналістаў ды маладзёвы склад каманды.

Матч групавога раўнда Лігі чэмпіёнаў паміж паміж беларускім БАТЭ і іспанскай «Барселонай» адбудзецца ў аўторак, 20 кастрычніка, на «Барысаў-Арэне». Дадатковыя квіткі на гульню раскупілі 19 кастрычніка ў Менску і Барысаве за 18 хвілінаў, прычым у чэргах стаялі да 400 чалавек. Некаторыя займалі чаргу яшчэ папярэднім вечарам, начуючы ў аўтамабілях перад будынкамі касаў.

У інтэрнэце заклікаюць прыйсці на матч БАТЭ-«Барсэлона» ў майках з «Пагоняй».

 

 

МЯ, belsat.eu

Стужка навінаў