«Асабісты капітал»: Як манетызаваць гісторыю


Пасля вайны ў Беларусі перасталі карыстацца гонтай. Прыйшло 21 стагоддзе, і патрэба ў драўляных дахах раптоўна вярнулася. А раз ёсць патрэба – то на ёй можна стварыць бізнес. 

Віктар Некрашэвіч з паплечнікамі стаў першапраходцам у галіне: спачатку накрыў дахі сабе і сябрам, пасля заняўся гонтам сур’езна. І цяпер робіць драўляныя дахі для касцелаў і цэркваў, няблага зарабляе. Але аднаўляць тэхналогію давялося па аўстрыйскім досведзе – свой страцілі беззваротна.

А можна вырабляць эксклюзіўныя рэчы з лазы ці саломкі, узгадаць іншыя паўзабытыя тэхналогіі. Турыстаў у Беларусь прыязжае досыць мала, але знаходзяцца людзі, якія гатовыя плаціць за гістарычныя хэнд-мэйд вырабы.

Хто выдаткоўвае на беларускую гістарычнасць і як зарабіць на тым, што было паўсядзеннасцю для нашых продкаў – глядзіце ў праграме «Асабісты капітал».

Глядзіце выданне цалкам

Стужка навінаў