Арыштаваная Гюльнара Карымава, дачка экс-прэзідэнта Узбекістану


Гюльнара Карымава, фота Lenta.ru

Ва Узбекістане арыштаваная Гульнара Карымава, дачка былога прэзідэнта краіны Іслама Карымава.

Яе абвінавачваюць паводле шасці артыкулаў Крымінальнага кодэкса – пра махлярства, утойванне замежнай валюты, парушэнне мытнага заканадаўства, парушэнне правіл гандлю ці аказання паслуг, падробцы дакументаў і легалізавання прыбыткаў, атрыманых злачынным шляхам.

ТАСС паведамляе, што прысуд Карымавай быў вынесены яшчэ ў 2015 годзе.

Паводле следства, Карымава ўваходзіла ў злачынную групу, якая схавала за мяжой амаль 1,4 мільярда долараў, 63,5 мільёна еўра, больш 27 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў і 18,5 мільёна швейцарскіх франкаў. У прыватнасці, грошы і маёмасць злачыннай групы знаходзяцца ў Вялікабрытаніі, Францыі, Германіі, Швейцарыі, Расеі і Латвіі. Пракуратура Узбекістана звярнулася да ўладаў гэтых краін з запытам пра арышт актываў.

КА, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары