Аранжавы ўзровень небяспекі: заўтра па ўсёй Беларусі чакаюцца моцныя залевы і навальніцы


Аранжавы ўзровень небяспекі абвешчаны ў Беларусі на 12 ліпеня з-за навальніц, моцных залеваў і шквалістага ветру, паведамляе Белгідраметэацэнтр.

Уначы на большай частцы тэрыторыі краіны сіноптыкі прагназуюць дажджы, навальніцы, месцамі моцныя залевы. Удзень у асобных раёнах прагназуюцца кароткачасовыя дажджы. Вецер ноччу пры навальніцах у асобных раёнах можа дасягаць 15-20 м/с. Т

Пры гэтым будзе цёпла і ў некаторых рэгіёнах нават спякотна: 21-26 градусаў цяпла ўдзень, па паўднёвым усходзе – да плюс 28 градусаў.

КА, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары