[vc_row][vc_column][vc_video link=”https://youtu.be/WuXLXL3MiyU”][vc_column_text]Ці паляпшаюцца справы ў беларускай эканоміцы, карэспандэнты «Белсату» запыталіся ў беларускіх працаўнікоў каля прахадной Менскага трактарнага заводу.
«Мне падаецца, сітуацыя не паляпшаецца», – прызнаўся адзін мужчына, бо, паводле яго, праца то ёсць, то яе няма. «Ну, а хто нам дапаможа палепшыцца? – выказаўся той самы працаўнік. – Новыя, я не ведаю… Я за прэзідэнта і галасаваў, бо я ведаю, што ён сувязі зрабіў і, канешне, ён нам дапаможа».
Іншы мужчына заўважыў: «Разумееце, што гэтым людзям трэба – галоўнае, каб была стабільна блага. Яны лепшага нічога не бачылі і не ведаюць». Эканамічная сітуацыя, паводле спадара, толькі пагоршыцца. Мужчына наракаў, што Лукашэнка за больш чым 20 гадоў кіравання нават не задбаў, каб у Менску пабудавалі б хоць адзін смеццеперапрацоўчы завод.
«У Чыжоўцы, Трасцянцы такія смеццевыя горы. Гэта ён (Аляксандр Лукашэнка – рэд.) сабе піраміду Хеопса будуе? Можа, яго там хаваць будуць?», – запытаў спадар, дадаўшы, што «ўжо нагаварыў сабе на турму».
Больш адказаў – у відэаапытанні.
МЯ, belsat.eu[vc_row][vc_column][/vc_column][/vc_row]