Апранай цывільнае. Бяры з сабою рацыю. Сачы за РПГ. У сеціва трапілі дакументы менскіх сілавікоў


24 лістапада ў інтэрнэце зʼявіліся дакументы Маскоўскага РУУС г. Менску.

Рашэнне і «план-расстановка» былі прызначаныя для ўнутранага карыстання, але выпадкова трапілі ў рукі апазіцыйнага палітыка Антося Жылко. У дакументах кіраўнік сталічнага РУУС Алег Шулякоўскі і маёр Н. А. Лужынскі даюць разнарадкі сваім падначаленым аб плане дзеянняў падчас правядзення апазіцыйнай акцыі, якая адбылася ў Менску на наступны дзень пасля парламенцкіх выбараў і падчас акцыі 19 верасня 2016-га (акцыя з нагоды 25 гадавіны надання бел-чырвона-беламу сцягу і гербу Пагоня статусу дзяржаўных сімвалаў).

У рашэнні аб плане дзеянняў міліцыі падчас акцыяў кіраўніцтва РУУС прапанавала засяродзіць увагу на «супрацьдзеянні ў межах кампетэнцыі экстрэмізму, барацьбе з тэрарызмам» і «масавымі беспарадкамі».

Праваахоўнікам таксама загадалі перашкаджаць спробам захопу зброі на абʼектах «разрешительной» сістэмы. Паводле дакументаў, на акцыю «Маладога фронту» (у дакуменце РПГ «Молодой фронт») адправілі 30 міліцыянтаў у поўнай экіпіроўцы.

zrzut-ekranu-2016-11-24-o-20-21-43

Напярэдадні акцыі «За новыя выбары», якая адбылася 12 верасня, супрацоўнікам сталічнай міліцыі прапанавалі ўзгадніць план дзеянняў з мясцовымі камунальнікамі, каб «своечасова прымаць захады па выдаленню якіх-кольвек надпісаў ды іншай атрыбутыкі». На выпадак вывешвання «незарэгістраванай сімволікі» міліцыянты паклапаціліся пра падʼёмны кран.

zrzut-ekranu-2016-11-24-o-19-21-33

У службовых дакументах пералічваюцца прозвішчы ўсіх супрацоўнікаў міліцыі, якія працавалі падчас акцыяў у цывільнай вопратцы. У дакументах гэтыя міліцыянты падзеленыя на групы:

  • «групай дакументацыі»
  • «група кантролю за дахамі»
  • «група па складанню пратаколаў»
  • «група па кантролю за станам правапапардку»
zrzut-ekranu-2016-11-24-o-19-45-30

Фота: tut.by

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары