Антыамерыканскія настроі ў Расеі б'юць рэкорды


78 % жыхароў РФ лічаць, што ЗША граюць у свеце «адмоўную ролю» і толькі 7 % прыязна ставяцца да амерыканскай міжнароднай палітыкі.

[vc_single_image image=”1″ img_size=”large”]

Расейскія сацыёлагі з Фонду «Общественное мнение» высветлілі ў сваім апошнім даследаванні, што толькі 12 % жыхароў Расеі разлічваюць на паляпшэнне адносінаў паміж Масквой і Вашынгтонам. 37% расейцаў на гэта нават не спадзяюцца.

Тыя ж 37 % лічаць, што ў дрэнных адносінах вінаватыя Злучаныя штаты, але палова рэспандэнтаў упэўненая, што Крэмль павінен зрабіць крок насустрач амерыканскім палітыкам.

У сувязі санкцыямі супраць Масквы, ўведзенымі краінамі Захаду (паводле кіруючай эліты РФ гэта было зроблена пад націскам Белага дому) эканамічная сітуацыя ў Расеі значна пагоршылася і цяпер пуцінскі ўрад спрабуе знайсці падтрымку і разуменне ў краінах Еўропы.

Паводле міністра фінансаў РФ Антона Сілуанава з-за санкцыяў расейская эканоміка губляе каля $ 40 млрд. у год. Падзенне коштаў на нафту (паводле некаторых прагнозаў яны могуць знізіцца да $ 50) можа прывесці да стратаў у памеры каля $ 100 млрд. Сёлета прэзідэнт Уладзімір Пуцін заявіў, што Расея гатовая да «катастрафічнага» падзення на нафтавых рынках.

Чаму Крэмль і Белы дом яшчэ доўга не змогуць сябраваць?

Верагоднасць паляпшэння расейска-амерыканскіх адносінаў, нягледзячы на зацікаўленасць у гэтым эканамічнага блоку расейскага ўраду, вельмі нізкая.

  • Расея нават і не думае прыпыняць фінансаванне баевікоў на ўсходзе Украіны, а значыць і палітыку санкцыяў ніхто адмяняць не збіраецца;
  • У сітуацыі падзення курсу расейскай валюты і зніжэння коштаў на «чорнае золата» Уладзіміру Пуціну выгадна мець вонкавага ворага, якога можна абвінаваціць ва ўсіх смяротных грахах;
  • Бліжэйшыя прэзідэнцкія выбары ў ЗША можа выйграць прадстаўнік рэспубліканцаў (больш жорстка ставяцца да Масквы).

[vc_single_image image=”3″ img_size=”large”]

Юрась Высоцкі, belsat.eu

Стужка навінаў