Дзяржаўны канал АНТ прайшоўся па «патрыятычных» летніках, якія рускія нацысты ладзяць у Беларусі


Zrzut ekranu 2016-08-2 o 12.30.24

Расейскі нацыст Аляксей Мільчакоў

У сюжэце пра нацысцкую сімволіку тэлебачанне раскрытыкавала актывістаў «рускага міра».

Сюжэт пачынаецца з гісторыі беларуса Яўгена Андрушкевіча, які мае на сваім целе татуіроўкі з нацысцкай сімволікай і за гэта трапляе за краты на 10 содняў.

Пасля аповед пераносіцца на так званае РНЕ («Русское национальное единство») – арганізацыю, якая вярбуе беларусаў для ўдзелу ў баявых дзеяннях на Данбасе, на баку прарасейскіх сепаратыстаў.

«Каб узмацніць уздзеянне на розумы, неанацызм змешваюць з праваслаўнай сімволікай. Рэлігійную карту актыўна спрабуюць выкарыстаць і іншыя, падобныя да РНЕ, рухі, якія ладзяць паездкі ў падлеткавыя вайскова-патрыятычныя летнікі на тэрыторыі Расеі. А там вучаць ваяваць», – гаворыцца ў тэлесюжэце.

Zrzut ekranu 2016-08-2 o 12.29.57

Пасля распавядаецца пра скандальна вядомага расейскага баевіка Аляксей Мільчакоў, які з юных гадоў пазуе са свастыкай і які ўласна ладзіць такія летнікі.

Журналісты нагадваюць, як 17 гадоў таму скончыўся адзін з такіх летнікаў на Гомельшчыне: падлеткі з адной з расейскіх вайскова-патрыятычных арганізацыяў захапілі населены пункт і ўзялі закладнікаў.

«І хаця гэтыя «вучэнні» закончыліся для іх арганізатара грамадзяніна Расеі трыма гадамі турмы, падобныя педагогі не перавяліся», – засцерагаюць аўтары тэлесюжэту.

НМ, belsat.eu, паводле АНТ

Глядзі таксама
Каментары