Вядоўца ОНТ накінуўся на Анатоля Лябедзьку: «Гэтае непарнакапытнае занясло на прахадную МТЗ»


Вядоўца аўтарскай праграмы «Как есть» Аляксей Міхальчанка (у свой час быў у «чорным спісе» ЕЗ) паіранізаваў над праграмай лідара Аб’яднанай грамадзянскай партыі (АГП) Анатоля Лябедзькі, які збірае подпісы для ўдзелу ў выбарчай гонцы.

22 ліпеня каля прахадной МТЗ у Менску лідар АГП прэзентаваў праграму «Мільён новых працоўных месцаў для Беларусі».

«Любы паход Лябедзькі можна назваць «ходам канём». 22 ліпеня гэтае непарнакапытнае занесла на прахадную МТЗ», – каментуе прэзентацыю незалежнага палітыка Аляксей Міхальчанка і нагадвае, што на эмблеме АГП намаляваны конь.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў