Андрэй Кабякоў наведаў холдынг «Верталёты Расеі»


Беларускі прэмʼер пабываў на казанскім верталётным заводзе. Прэзідэнт Татарстану Рустам Мініханаў зладзіў для кіраўніка беларускага ўраду прэзентацыю новых мадэляў «Мішак».

У гэтым годзе ў нашую краіну паступяць 6 верталётаў Мі-8МТВ-5, вытворчасцю якіх займаецца холдынг «Верталёты Расеі».

Чытайце таксама >>> Чым будзем страляць у ворагаў у 2016-м?

У траўні 2015 года «Верталёты Расеі» і Міністэрства абароны Беларусі падпісалі кантракт на пастаўку 12 верталётаў. Падчас візіту Кабякова расейскі бок паабяцаў канца 2016 года паставіць у Беларусь 6 верталётаў.

ЮВ, belsat.eu, паводле info.tatcenter.ru

Глядзі таксама
Каментары