Анатоля Лябедзьку аштрафавалі за абарону Курапатаў. Фота + відэа


Суддзя Вікторыя Шабуня прысудзіла лідару АГП Анатолю Лябедзьку 50 базавых велічыняў.

13:35 Спадара Анатоля суд прызнаў вінаватым ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі 24 лютага каля Курапатаў і вынес спагнанне ў памеры 50 базавых велічыняў, ці 1050 рублёў. Анатоль Лябедзька збіраецца абскардзіць рашэнне суддзі Шабуні.

13:15 Сведкамі на судзе выступілі рабочыя Белрэканструкцыі электрык Дзмітры Сівы і аддзелачнік Анатоль Чайка. Паўстае пытанне, што рабочыя гэтых прафесіяў рабілі на аб’екце, дзе толькі пачыналіся будаўнічыя працы, і фронту работ для аддзелачніка быць наагул не мусіла.

12:00 У судзе аб’яўлены перапынак для азнаямлення падсуднага са справай.

11:30 У судовай зале прысутнічае былы палітвязень, праваабаронца Андрэй Бандарэнка, які быў за кратамі тры гады і выйшаў на волю менш за тыдзень таму.

Фота Анатоль Лябедзька Facebook

Анатоль Лябедзька ў наупроставым эфіры на сваёй старонцы Facebook выказаў недавер суду.

Я думаю, што лагічна было б проста паглядзецца ў люстэрка, і ўбачыць тое, што ёсць, а не тое, што б нам хацелася. У гэтым люстэрку рэальнай рэчаіснасці мы бачым,  што няма прынцыпу раздзялення ўладаў, – зацвердзіў спадар Анатоль.

Працэс вядзе суддзя Вікторыя Шабуня, якая адхіліла свой адвод і пачала разгляд адміністрацыйнай справы.

Суддзя Вікторыя Шабуня. Фота Анатоль Лябедзька Facebook

Высветлілася, што Анатоля Лябедзьку судзяць не за удзел у «Маршы недармаедаў» у Магілёве 19 лютага, а за мітынг 24 лютага на Курапатах.

Лябедзька мусіў паехаць на ўласны суд з сустрэчы з прадстаўнікамі Еўракамісіі.

Анатоль Лябедзька прыехаў на Курапаты 24 лютага хворы, з тэмпературай, пасля таго, як даведаўся пра тое, што Сяргей Пальчэўскі прыкаваў сябе кайданкамі да МАЗу, а Зміцер Дашкевіч улез на крышу экскаватара, што бачна з запісу наўпроставага эфіру нашага тэлеканалу са старонкі ў Facebook (глядзіце з 8 хвіліны).

Нагадаць падзеі ў Курапатах 24 лютага дапаможа Аб’ектыў

ВД, belsat.eu

 

Глядзі таксама
Каментары