Суд Цэнтральнага раёну Менску пакараў палітыка за ўдзел у акцыі 25 сакавіка. Суддзя Вікторыя Шабуня прызнала яго вінаватым у парушэнні парадку арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў.
Пратаколы за ўдзел у акцыі 25 сакавіка таксама былі складзеныя ў дачыненні да Аляксея Янукевіча, Віталя Рымашэўскага, Анатоля Шумчанкі, Паўла Севярынца, Мікалая Статкевіча, Уладзіміра Някляева ды іншых. У дачыненні да Янукевіча, Рымашэўскага і Шумчанкі адміністрацыйныя пратаколы былі складзеныя за ўдзел у мітынгу каля сталічнага кінатэатра «Кастрычнік», дзе выступалі палітыкі перад пачаткам шэсця па вуліцы Сурганава. Гэта пляцоўка зʼяўлялася дазволеным Менгарвыканкамам месцам збору ўдзельнікаў акцыі.
Статкевіч, Някляеў, Лябедзька і Севярынец бралі таксама ўдзел ва ўскладанні кветак да помніка Янку Купалу ў аднайменным скверы, там жа адбыўся мітынг і шэсце па праспекце Незалежнасці да кінатэатра «Кастрычнік», што не было санкцыянавана сталічнымі ўладамі.
ДР, belsat.eu