Анархісты зладзілі акцыю супраць акумулятарнага заводу: яны перакрылі частку трасы M1


На сайце анархісцкага руху «Рэвалюцыйнае дзеянне» з’явілася відэа акцыі супраць акумулятарнага заводу.

На відэа бачна, як некалькі чалавек перакрываюць тры паласы трасы М1. Анархісты трымалі расцяжку «Не заводу АКБ!», некаторыя з іх запалілі фаеры.

«Будаўніцтва заводу выклікала масавыя пратэсты берасцейцаў, на мітынг супраць заводу выйшла каля дзвюх тысяч чалавек. Не гледзячы на гэта, ўлады і ўласнік заводу не адмаўляюцца ад сваіх планаў. Анархісты выступаюць супраць будаўніцтва шкоднай для экалогіі вытворчасці паблізу гораду і таму ў падтрымку пратэстоўцаў перакрылі трасу», – зазначаецца на сайце.

Таксама анархісты трапілі на тэрыторыю будоўлі заводу, дзе на сцяне аднаго з будынкаў напісалі «Не заводу АКБ!».

Нагадаем, што ўжо некалькі месяцаў берасцейцы пратэстуюць супраць акумулятарнага заводу, які будуецца недалёка ад гораду. Але пакуль будаўніцтва працягваецца. Запуск заводу плануецца напрыканцы гэтага года.

ГА, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары