Акцыя была накіраваная супраць «прапагандыстаў, якія дапамагаюць рэжыму здзяйсняць злачынствы».
Відэа пачынаецца з нарэзкі кавалкаў прапагандысцкіх сюжэтаў БТ. Потым зʼяўляюцца словы «Яны хлусілі, паклёпнічалі, апраўдвалі тыранію, але мы не будзем трываць», пасля чаго ў кадрах зʼяўляюцца два хлопцы са схаванымі тварамі. Яны закідаюць уваход будынку фарбай і ўцякаюць.
«Прапагандысты вінаватыя ва ўсіх злачынствах рэжыму, якому яны дапамагаюць», – тлумачаць удзельнікі акцыі ў канцы відэазапісу.
НМ, belsat.eu