Амерыканскія вайскоўцы возьмуць удзел у парадзе ў Менску


Аркестр ваенна-паветраных сілаў ЗША возьме ўдзел у святочных мерапрыемствах, прысвечаных 70-годдзю перамогі. Пра гэта паведамляе беларускае Міністэрства абароны.

Паводле Мінабароны, амерыканскія вайскоўцы пад кіраўніцтвам падпалкоўніка Майкла Менча прыбудуць у Беларусь 6 траўня. На наступны дзень яны выступяць на канцэрце ў Берасцейскай крэпасці, а 9 траўня возьмуць удзел у парадзе ў Менску.

Аркестр ваенна-паветраных сілаў ЗША ў Еўропе створаны ў 1943 годзе. Гэты музычны калектыў мае на мэце не толькі захоўванне музычных традыцыяў амерыканскага войска, але і спрыянне добрым дачыненням паміж ЗША ды іншымі краінамі ў Еўропе.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў