Амерыканец загінуў ад выбуху электроннай цыгарэты


Tallmadge “Wake” D’Elia

38-гадовы жыхар гораду St. Petersburg (штат Фларыда, ЗША) загінуў ад выбуху электроннай цыгарэты.

5 траўня цела Толманджа Дэліі (Tallmadge D’Elia) знайшлі пажарнікі. У выніку выбуху мужчына атрымаў апёкі 80 адсоткаў цела і пашкоджанне чэрапа.

Паліцыя мяркуе, што смерць наступіла ў выніку выбуху электроннай цыгарэты. Праз выбух цыгарэты «Smok-E Mountain» філіпінскай вытворчасці ў доме пачаўся пажар.

З 2009 па 2016 у ЗША было зафіксавана 195 інцыдэнтаў з электроннымі цыгарэтамі.

Дагэтуль у ЗША не было смяротных інцыдэнтаў выкліканых выбухам вэйпаў (іншая назва электроннай цыгарэты).

У 2014 годзе электронная цыгарэта загарэлася падчас ладавання і справакавала пажар у доме 62-гадовага жыхара графства Мэрсісайд (Вялікая Брытанія). У выніку пажару ён загінуў.

ЮВ, belsat.eu, паводле bbc.com

Стужка навінаў