АМАП і СОБР у Магілёве праводзяць вучэнні на зняволеных?


Адразу некалькі крыніц паведамляюць, што ўвесь мінулы год на тэрыторыі магілёўскай турмы АМАП і СОБР (адмысловы атрад хуткага рэагавання Расеі) праводзілі вучэнні. Міліцыянты падрывалі шумавыя гранаты, адпрацоўвалі сілавыя прыёмы на асуджаных, паведамляюць naviny.by. 

«У ПУ турма № 4 на працягу 2016 года прынамсі пяць разоў праводзіліся трэніроўкі падраздзяленняў ААХР і АМАП, якія суправаджаліся збіццём асобаў, якія ўтрымліваюцца ў турме», – паведаміла крыніца, якая ўсё яшчэ знаходзіцца ў СІЗА. – «Таксама выбухалі шумавыя гранаты ў небяспечнай блізкасці ад людзей. 2 снежня 2016 года, напрыклад, праводзілася такая трэніроўка».

Паводле крыніцы, адміністрацыя папраўчай установы не папярэджвае, калі будуць праводзіцца вучэнні. Кожны раз гэта становіцца непрыемнай нечаканасцю для зняволеных.

ВД

Стужка навінаў