Аляксандра Вянгерскага аштрафавалі за акцыю супраць вучэнняў «Захад-2017»


Аляксандр Вянгерскі пасля суду 9 кастрычніка

Адразу пасля адбыцця 10-соднявага арышту Аляксандра Вянгерскага з Вялейкі судзілі зноў.

На гэты раз за ўдзел у акцыі супраць вучэнняў «Захад-2017», якая адбылася ў Менску 8 верасня.

Сёння суд Вялейскага раёну разгледзеў адміністратыўную справу за парушэнне арт. 23.24 КаАП і вынес пастанову аб працягненні хлопца да адказнасці ў выглядзе штрафу ў памеры 20 базавых велічыняў (460 рублёў).

Аляксандр Вянгерскі на полі «Барысаў-Арэны»

29 верасня суд Барысаўскага раёну асудзіў Аляксандр Вянгерскага на 10 содняў адміністратыўнага арышту за дробнае хуліганства і непадпарадкаванне законнаму патрабаванню службовай асобы. Аляксандр Вянгерскі выбег на поле Барысаў-арэны з бел-чырвона-белым сцягам 28 верасня, падчас матчу Лігі Еўропы Батэ–Арсенал. За кратамі Аляксандр трымаў галадоўку ў падтрымку ўсіх палітычных зняволеных у Беларусі.

НМ, belsat.eu, паводле ПЦ «Вясна»

Стужка навінаў