Аляксандр Лукашэнка і Коля ў Таджыкістане. Фотаздымкі

Фота

Аляксандр Лукашэнка з сынам адкрыў у Таджыкістане цэх па зборцы беларускіх трактароў.

Візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Таджыкістан адбыўся 15–16 траўня
Беларусь і Таджыкістан дамовіліся «заахвочваць інвестыцыйную дзейнасць па стварэнню сумесных вытворчасцяў, працягваць удасканальваць умовы для працы беларускіх і таджыкскіх інвестараў, прымаць практычныя меры па рэалізацыі праектаў у горна-металургічнай і будаўнічай галінах, у лёгкай і харчовай прамысловасці, у сферах сельскагаспадарчай кааперацыі і лагістыкі»
У прысутнасці кіраўнікоў дзяржаваў былі падпісаныя 14 двухбаковых дакументаў аб развіцці супрацы ў розных сферах
Лукашэнка ўпэўнены, што «далейшаму дынамічнаму развіццю адносін мае паслужыць дарожная карта супрацы Беларусі і Таджыкістана на 2019–2020 гады, у якой закладзены шырокі спектр напрамкаў узаемадзеяння. Яе падпісалі падчас цяперашняга візіту
15 траўня 2018 года. Рахмон і Лукашэнка абмяркоўваць перспектывы паставак у Таджыкістан грузавікоў «БелАЗ» падчас Нацыянальнай выставы Беларусі ў Душанбэ
Аляксандр Лукашэнка і Эмамалі Рахмон афіцыйна адкрылі зборачную вытворчасць беларускай сельскагаспадарчай тэхнікі ў горадзе Гісары ў 20 кіламетрах на захад ад Душанбэ
Ад сёлета беларускую сельгастэхніку будуць вырабляць у Таджыкістане. Апроч трактароў Беларусь пастаўляе ў Таджыкістан будаўнічую тэхніку, мэблю і энергаабсталяванне, прадукцыя неарганічнай хіміі. Таджыкістан экспартуе ў Беларусь бавоўну, воўну, сухафрукты і алюміній
16 траўня 2018 года. Аляксандр Лукашэнка, ягоны сын Мікалай і прэзідэнт Таджыкістану Эмамалі Рахмон у традыцыйных таджыцкіх чапанах
Пасля наведвання прадпрыемства Рахмон паказаў Лукашэнку свае загарадныя рэзідэнцыі «Варзоб» і «Такоб», размешчаныя недалёка ад Душанбэ. Пасля гэтага абодва лідары паабедалі ў неафіцыйнай абстаноўцы
Эмамалі Рахмон развітваецца з Аляксандрам Лукашэнкам ў аэрапорце пасля завяршэння ягонага візіту ў Таджыкістан. Кіраўнік Беларусі вернецца сюды ў верасні – на паседжанне Рады кіраўнікоў дзяржаваў СНД

Фота – прэсавая служба прэзідэнта Таджыкістану

Глядзі таксама
Каментары