Алега Сянцова вылучылі на Нобелеўскую прэмію


Алега Сянцова, рэжысёра, палітвязня які знаходзіцца ў турме ў Расеі, Вярхоўная Рада Украіны ўхваліла на вылучэнне на Нобэлеўскую прэмію міру. Большасць дэпутатаў падтрымалі гэтую ініцыятыву.

«Алег Сянцоў цягам усяго перыяду незаконнага ўтрымання пад вартай, рызыкуючы ўласным жыццём, дэманструе прыклад мужнага, негвалтоўнага супраціву ў барацьбе за базавыя правы і свабоды чалавека, Вярхоўная Рада вылучае кандыдатуру Алега Сянцова на прысуджэнне Нобэлеўскай прэміі міру», – гаворыцца ў заяве Вярхоўнай Рады ў Нобэлеўскі камітэт.

Сянцова затрымалі ў Расеі і асудзілі нібыта за падрыхтоўку тэрактаў у анексаваным Крыме. Суд пастанавіў яму ажно 20 гадоў пазбаўлення волі. Рэжысёр свае віны не прызнае і яшчэ 14 траўня абвесціў галадоўку з патрабаваннем вызваліць з расейскіх турмаў усіх украінскіх палітвязняў.

Раней з ініцыятывай вылучэння Сянцова на Нобэлеўскую прэмію міру выступіў былы польскі прэзідэнт, лаўрэат прэміі міру, Лех Валэнса.

СК, belsat.eu

 

Стужка навінаў