Актывісты, што абараняюць Белавежскую пушчу, Арктыку, Амазонку. «Greenpeace» святкуе народзіны


Актывісты Greenpeace пратэстуюць супраць высечкі дрэваў у Белавежскай пушчы. Фота: Facebook Greenpeace

Самыя гучныя і дзёрзкія акцыі «Greenpeace» за апошні год – глядзіце відэа!

Міжнародная арганізацыя «Greenpeace» заснаваная ў 1971 годзе з ініцыятывы 17 асобаў, якія пратэставалі супраць ядравых выпрабаванняў на Алясцы. З таго часу да экалагічнага руху далучыліся і падтрымалі яго 2,9 млн удзельнікаў. Іх яркія і заўважныя кампаніі праходзяць па ўсім свеце, актывісты падвяргаюцца пераследу і, часам, нават гвалту.

У жніўні актывісты Greenpeace выйшлі на абарону Белавежскай пушчы ў Польшчы

Activists defending Poland's last remaining ancient forest

We're not leaving until this unique forest is protected. Defend it with us: ilovebialowieza.com

Publié par Greenpeace International sur jeudi 31 août 2017

«Белавежская пушча», – адзін з чатырох лясоў у Еўропе, якія абараняюцца ЮНЕСКО. Актывісты з усёй Еўропы прыехалі, каб спыніць незаконны высек дрэваў… Мы не сыдзем, пакуль унікальны лес не будзе ў бяспецы».

На гэтым тыдні актывісты сталі перад Ангелай Меркель з сінімі губамі

Актывісты зладзілі акцыю на аўтасалоне ў Франкфурце, каб нагадаць, што выкіды ад нафтавага паліва – атрутныя для чалавека і жывёлаў. Патрабаванне да палітыкаў – пераходзіць на ўзнаўляльныя крыніцы энергіі.

Активисты Greenpeace устроили акцию протеста на автосалоне во …

Акция с выхлопом! Люди в больничной одежде и с синими губами символизировали умирающих от вредных выбросов в атмосферу. Экологи выступают против дальнейшего использования дизельного топлива. Но и политики призывают к переходу на новые виды двигателей.

Publié par DW (на русском) sur jeudi 14 septembre 2017

На пачатку лета ў Балгарыі актывісты павіслі на аўтамабільным мосце пратэстуючы супраць пластыку

Актывісты «Greenpeace» з 13 краінаў ускараскаліся на аўтамабільны мост у Варне, Балгарыя і расцягнулі вялізны плакат «НЕ- пластыку», звесіўшыся ўніз на вяроўках. Такім чынам яны прыцягвалі ўвагу да праблемы забруджвання Чорнага мора і ўсяго сусветнага акіяну пластыкавым смеццем.

No Plastic

Amazing! In Varna, Bulgaria, activists from 13 countries sent a clear message about ocean plastic pollution.Join them in protecting our seas from plastic >> act.gp/PlasticFree

Publié par Greenpeace International sur vendredi 11 août 2017

Яны з’явіліся на форуме «Вялікай дваццаткі» з куклай-карыкатурай Доналда Трампа

У ліпені 2017-га году актывісты з’явіліся ў Гамбургу на форуме «Вялікай дваццаткі» з жывапіснай карыкатурай на Дональда Трампа. У той час амерыканскі прэзідэнт заявіў аб выхадзе ЗША з міжнароднага пагаднення аб супрацьдзеянні змены клімату.

Time for a Change at G20

We can't wait for Trump to grow up – we need to ACT NOW on climate change!#resist #planetearthfirst

Publié par Greenpeace International sur vendredi 7 juillet 2017

«Мы не можам чакаць, пакуль у Трампа зʼявіцца здаровы сэнс. Мы павінны адмовіцца ад энергіі вуголля, газы і нафты зараз».

Бесперапынна назіраюць у моры за браканьерамі

No more #BadTuna

While we're at sea, the wave against Thai Union's destructive fishing is crashing onto land. Join the call to end slave labour and ocean destruction in the fishing industry grnpc.org/IgNfs

Publié par Greenpeace Esperanza sur jeudi 19 mai 2016

ВЧ, belsat.eu

 

Глядзі таксама
Каментары