Актывістка з Берасця Наталля Папкова на Акрэсціна


Наталля Папкова

Пра гэта ў Facebook паведаміла Марына Адамовіч. Дзе і калі яе будуць судзіць, пакуль невядома.

Актывістка «Маладой Беларусі» прыехала ў Менск на першамайскую акцыю пратэстаў. Яе затрымалі пасля выступу перад удзельнікамі мітынгу.

Наталля Папкова – актыўная ўдзельніца выступаў супраць дармаедскага дэкрэту. 5 разоў яе прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасці, тройчы каралі адміністрацыйныя арышты. Два разы ёй рабілі псіхіятрычную экспертызу.

ДР belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары