Акцыя камуністаў у Кіеве: 15 асобаў затрымалі


Супрацоўнікі кіеўскай міліцыі затрымалі 15 маладых людзей каля музею Вялікай Айчыннай вайны, дзе праходзіць першамайская акцыя ўкраінскіх камуністаў. Аднаму з затрыманых разбілі галаву.

Паводле vesti-ukr.com, людзі прыйшлі на дэманстрацыю з забароненай ва Украіне камуністычнай сімволікай ды транспарантамі «Улада – народу, ўласнасць – працоўным», «Заводам – ​​працу, людзям – зарплату». Большасць тых, хто сабраўся – людзі сталага ўзросту.

Глядзіце таксама >>> «Жаночая сотня» з Чарнігава выкупае камуністычную сімволіку за ежу

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары