Агнешка Рамашэўская-Гузы просіць падтрымаць журналістаў «Белсату»


Агнешка Рамашэўская-Гузы

Дырэктарка «Белсату» ініцыюе публічны збор сродкаў на пакрыццё штрафаў, якія ўлады прысудзілі амаль усім журналістам каналу, што асвятлялі сацыяльныя пратэсты ў Беларусі.

З сярэдзіны сакавіка журналісты «Белсату» 15 разоў атрымлівалі штрафы, агульная сума якіх перавысіла 10 тыс. рублёў. У 13 выпадках штрафы прызначаліся за «працу без акрэдытацыі», у двух – «за нецэнзурную лаянку ў публічным месцы».

Дырэктарка «Белсату» звярнулася да грамадскасці ў Польшчы з просьбаю дапамагчы сабраць неабходныя сродкі.

Ніжэй падаем цытаты са звароту Агнешкі Рамашэўскай-Гузы.

Паважаныя знаёмыя і сябры, яшчэ раз звяртаюся з просьбай дапамогі рэпрэсаваным журналістам «Белсату», якія падвяргаюцца пераследаванню затрыманнямі і судамі, а апошнім часам асабліва штрафамі. Рахунак, якім нам дазволіла скарыстацца Таварыства польскіх журналістаў (Stowarzyszenie Dziennikarzy Polskich):

PKO BP SA 17 1020 1097 0000 7802 0262 0524

SWIFT: BPKO PL PW, IBAN:PL

А цяпер некалькі словаў наконт таго, што робіць «Белсат» і нашыя журналісты.

«Белсат» – унікальны тэлевізійна-інтэрнэтны праект, на ўзор колішняга радыё «Вольная Еўропа».

Пакаранні журналістаў

У нас няма мэты «зрынуць Лукашэнку», як шмат хто мяркуе, хаця абсалютная большасць нашых супрацоўнікаў абсалютна не мае сімпатыяў да дыктатара, які зрабіў з іх краіны пануры савецкі запаведнік. Цяпер, у дадатак да гэтага, усё цяжэй жыць у краіне ва ўмовах фундаментальных эканамічных праблемаў. Перавагу мае расейская мова, рэліквіі эпохі сярпа і молата, нацыянальная культура скінутая на ўзбочыну, а найлепшыя сыны і дачкі гэтай краіны атрымліваюць рашэнні ў «судовых канвеерах», якія нагадваюць польскія калегіі злачынстваў у 1980-я, на падставе не толькі фальшывых, але часта абсурдных сведчанняў міліцыянтаў.

Мы прытрымліваемся, аднак, старамоднага прынцыпу (які не заўсёды папулярны ў Польшчы), што не медыі павінныя займацца палітыкай і звяржэннем урадаў. Што медыі падаюць веды і інфармацыю пра свет, а рашэнні прымаюцца самімі грамадзянамі.

Як палякі даведаліся б пра бойні на ўзбярэжжы ў 1970-я гады, пра забастоўкі ў 1980-я гады, калі б не тыя радыё, якія заглушаліся?

Было б паразай «Белсату» і маёй асабістай, калі б выявілася, што канал спрыяе канкрэтнай ідэалогіі: служыць для прасоўвання так званага «сучаснага лібералізму» або постмадэрнісцкіх культурных рэвалюцыяў, абсалютызацыі «нябачнай рукі рынку», і г.д., што рабілі большасць медыяў у пачатку польскай трансфармацыі. Але гэта было б няўдачай, калі аказалася б, што прамуецца кансерватызм, адно канкрэтнае рэлігійнае вызнанне або нацыянальны эгаізм, або адмаўляецца права на ўдзел у дыскусіі меншасцям.

«Белсат» зʼяўляецца агульным польска–беларускім праектам, і сам па сабе стварае аснову для паразумення паміж нашымі краінамі. Такога, якое можна пабудаваць на агульнай гісторыі, салідарнасці, узаемнай павазе і асабістым сяброўстве.

У гэтым сэнсе, «Белсат» служыць нацыянальным інтарэсам Польшчы, таму што палітыка мяняецца, міжнародныя структуры, такія як Еўрапейскі звяз, з іншага боку, Саюзная дзяржава Беларусі ды Расеі зʼяўляюцца, развіваюцца, і нават знікаюць, але палякі і беларусы будуць суседзямі.

Усе грошы, якія будуць сабраныя вышэй неабходнай сумы штрафаў, будуць адкладзеныя на «жалезны» фонд, які будзе чакаць на наступную падобную сітуацыю, якая, на жаль, можа адбыцца зноў.

Чытайце таксама:

НМ, belsat.eu, інфаграфіка БАЖ

Глядзі таксама
Каментары