«Афіцэр МУС Беларусі»: Данбас трэба вызваліць ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў


Інтэрвю з Аляксеем Русяевым, які служыць радавым у 1-й Славянскай брыгадзе ДНР, з’явілася на youtube-канале «Новостного Донбасса».

«Я прыехаў сюды, каб дапамагчы вызваліць народ Данбасу. Ніхто мяне не вызываў, хаця запрашалі і на той і на гэты бок. У нас неяк так сыходзілі людзі да праціўнікаў (украінскай арміі – заўвага belsat.eu)», – распавядае Русяеў.

«Афіцэр» дадае звесткі пра сябе: жыў у Менску, былы міліцыянт, прыехаў на ўсход Украіны ў жніўні летась. Вайсковец страціў руку падчас бою ў раёне пасёлка Спартак. Цяпер ён аднаўляецца ў шпіталі і мае намер вярнуцца ў сваё падраздзяленне.

Раней у інтэрнэце з’яўлялася інфармацыя пра «беларускага міліцыянта», што ваюе за ДНР-аўцаў. Ён перадаваў прывітанне калегам, хвалячыся пісталетам, і абяцаў наступленне на Кіеў.

Чытайце таксама: Беларускія ахвяры расейскай вайны: у Асіповічы прывезлі цела жыхара, які ваяваў на баку сепаратыстаў

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў