Адзіны прыватны музей у Горадні пад пагрозай закрыцця


Пасля падняцця арэнднай платы ўласнік Януш Паруліс падумвае аб распродажы экспанатаў.

Ва ўнікальным музеі гарадскога побыту ХІХ-ХХ стст. у Горадні сабрана больш за 30 тысяч экспанатаў: ад партрэтаў каралёў ды антыкварнай мэблі да савецкіх паштовак і кавалкаў Берлінскага муру. Усе рэчы аматар даўніны збіраў самастойна не адзін дзясятак гадоў, цяпер яго музей займае палову старой камяніцы і падворак на вуліцы Лермантава.[/vc_column_text][vc_single_image image=”266673″ img_size=”large”][vc_column_text]Януш Паруліс праводзіць экскурсію ў сваім музеі[/vc_column_text][vc_single_image image=”266705″ img_size=”large”][vc_column_text]У адзіным прыватным музеі ў Горадні[/vc_column_text][vc_column_text]

Раней расеец даваў «з барскага пляча», зараз – гандлюецца за квіток

Але пасля павышэння арэнднай платы з Br 875 тысяч да Br 2,5 мільёнаў, калекцыянер не ведае, як далей даваць сабе рады. На аплату даводзіцца аддаваць усю пенсію, якая не на шмат большая за кошт арэнды: Br 2,7 мільёнаў.

«Каб мне тут выжыць, неабходна прыкладна 75-100 наведнікаў у месяц, – тлумачыць Паруліс. – Цяпер жа прыходзіць – 30-40. Калі прыязджалі расейцы, пакуль Пуцін Крым не забраў, дык яны маглі і ў 10 разоў больш даць за квіток «з барскага пляча», замест Br 20 тысяч давалі Br 200 тыс. А зараз расеец яшчэ гандлюецца за гэты квіток…»

[/vc_column_text][vc_single_image image=”266681″ img_size=”large”][vc_column_text]У музеі Януша Паруліса ў Горадні[/vc_column_text][vc_single_image image=”266693″ img_size=”large”][vc_column_text]У музеі больш за 30 тысяч экспанатаў[/vc_column_text][vc_column_text]Са словаў Паруліса, менш прыходзяць і беларусы. Квіток для школьніка ў яго каштуе Br 5 тысяч, але ніводная школа так сюды і не прыйшла, хоць гаспадар музею хадзіў з запрашэннямі ў некаторыя ўстановы адукацыі.

«Даводзіцца прадаваць экспанаты, – паціскае плячыма Паруліс. – Часам у Менск нешта важу. Але рэчы каштоўныя, знакавыя для нашага гораду прадаваць не хочацца… Але што рабіць?»

[/vc_column_text][vc_single_image image=”266745″ img_size=”large”][vc_column_text]Уладальнік музею не мае сродкаў на ўтрыманне ўстановы[/vc_column_text][vc_single_image image=”266649″ img_size=”large”][vc_column_text]Істотна павысілі арэндную плату за памяшканне, у якім месціцца музей[/vc_column_text][vc_column_text]

Тут пабывалі святары ўсіх канфесіяў, але чыноўніка – ніводнага

Выйсце спадар Паруліс бачыць у раскрутцы і падтрымцы з боку гарадскіх уладаў. Калі пра дзяржаўныя галерэі і музеі піша афіцыйная прэса, даведнікі, якія прадаюцца ў кіёсках, то музею Паруліса няма нідзе.[/vc_column_text][vc_single_image image=”266677″ img_size=”large”][vc_column_text]Уладальнік Януш Паруліс распавядае пра свае экспанаты[/vc_column_text][vc_single_image image=”266701″ img_size=”large”][vc_column_text]Ніводнага чыноўніка ў музеі не было[/vc_column_text][vc_column_text]

«У мяне тут і ксёндз Кучынскі, настаяцель Фарнага касцёлу тры разы быў, і бацюшка з Каложскай царквы – хіба чатыры, іншыя бацюшкі былі, пастар лютэранскі быў, рабін з сям’ёй і дзецьмі… А хто з гарадскіх уладаў прыйшоў хоць раз, нават з сярэдняга звяна? А яшчэ год культуры!»

Нават цяпер у галоўным пакоі дому-музею стаіць падарунак, які Паруліс адклаў для старшыні Гарадзенскага гарвыканкаму Мечыслава Гоя, якога запрашаў у госці: падарачнае выданне альбома з беларускім сакральным жывапісам. Аднак гарадскі кіраўнік пакуль не спяшаецца, а надзеяў на захаванне ўнікальнага прыватнага музею – усё меней.

Усе фатаграфіі:[/vc_column_text][vc_column_text]

Істотна павысілі арэндную плату за памяшканне, у якім месціцца музей
Уладальнік музею не мае сродкаў на ўтрыманне ўстановы
Януш Паруліс праводзіць экскурсію ў сваім музеі
Уладальнік Януш Паруліс распавядае пра свае экспанаты
У музеі Януша Паруліса ў Горадні
У адзіным прыватным музеі ў Горадні
Ніводнага чыноўніка ў музеі не было
У музеі больш за 30 тысяч экспанатаў

[/vc_column_text][vc_column_text]АК, belsat.eu

Стужка навінаў