Адэль заспявала свой гіт пад акампанемент дзіцячых інструментаў

video

Ангельская спявачка ўзяла ўдзел у «Начным шоў» Джымі Фэлана ў эфіры нацыянальнага амерыканскага тэлеканала «Эн-бі-сі».

Вядоўца праграмы, вядомы амерыканскі комік, актор і музыка Джымі Фэлан, запрашае папулярных выканаўцаў у начную рубрыку «Кабінет музыкі», дзе яны выконваюць свае гіты разам з калектывам «The Roots» з дапамогай разнастайных, часам зусім не музычных прадметаў.

Учорашнім госцем «Музычнага кабінету» стала Адэль, самая папулярная спявачка гэтай восені: кліп на яе апошнюю песню сабраў на «Ютубе» амаль 500 млн праглядаў.

На амерыканскім тэлебачанні «Hello» была запісаная, аднак, з дапамогай музычных інструментаў – хоць і маленькага памеру: школьных, дзіцячых або проста з натуры мініатурных, як, напрыклад, укулеле.

Вядоўца праграмы грае на барабане, блок-флейце і дзіцячым піяніна.

Гасцямі фэланаўскага шоў ужо былі, між іншым, Мадона, Мэган Трэйнар і Крыстына Агілера, якая заспявала песню «Тваё цела» пад акампанемент канцылярскіх прыналежнасцяў.

ДД, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары