Мянчук адбыў пакаранне за крадзеж залатых вырабаў і зноў іх скраў


Uprygozhanni

Скрадзеныя ўпрыгожанні

26-гадовы мянчук ніяк не адвучыцца красці ювелірныя вырабы.

Яго затрымалі супрацоўнікі крымінальнага вышуку Партызанскага РАУС Менску – ён скраў сем найменняў залатых ювелірных вырабаў у маці свайго сябра і здаў у ламбард.

У сёлетнім красавіку зламыснік вызваліўся з месцаў пазбаўлення волі, дзе адбываў пакаранне за крадзеж гэтых жа ювелірных вырабаў. Карыстаючыся даверам, малады чалавек працягнуў прыходзіць дадому да свайго сябра. Здзейсніць злачынства паўторна яго падштурхнула даступнасць ювелірных вырабаў.

Міліцыянты канфіскавалі з ламбарда ўсе ўпрыгожанні і вярнулі ўладальніцы.

У адносінах да затрыманага распачалі крымінальную справу паводле ч. 2 арт. 205 Крымінальнага кодэксу Беларусі («Крадзеж»). Санкцыя дадзенага артыкулу прадугледжвае максімальны тэрмін пакарання ў выглядзе пазбаўлення волі да 4 гадоў.

НМ, belsat.eu, паводле прэс-службы Партызанскага РУУС Менску

Стужка навінаў