Падчас хатняй гульні нашай зборнай з Украінай, трыбуны скандавалі “Жыве Беларусь! Слава Украіне!” і “Пуцін х..ло”.
Як стала вядома, міліцыя затрымала каля 30 украінскіх фанатаў, 12 з іх затрымалі яшчэ ў Менску. У Барысаве мусіць адбыцца суд над імі. Да справы падключыліся і ўкраінскія дыпламаты, якія таксама знаходзяцца ў Барысаўскім судзе.
Украінцаў вінавацяць у дробным хуліганстве і даюць ім па 5 сутак арышту.
Што тычацца самой гульні, нягледзячы на некалькі небяспечных момантаў ля брамы ўкраінскай зборнай, нашым футбалістам не ўдалося забіць. Напрыканцы другога тайму беларуская каманда прапусціла аўтагол і гялявую контратаку ад украінцаў. Гульня скончылася паразай з лікам 0:2.
У турнірнай табліцы Беларусь на апошнім месцы разам з Люксембургам.
Славакія — 6
Іспанія, Украіна, Македонія — 3
Беларусь, Люксембург — 1
12 кастрычніка адбудуцца наступныя гульні ў нашай групе: Беларусь — Славакія, Украіна — Македонія, Люксембург — Іспанія