Ад «Развітання славянкі» да «Лабутэнаў»: аркестры памежнай службы выступілі ў Горадні


Конкурсны прагляд аркестраў Памежнай службы сабраў у Горадні калектывы з усіх куткоў Беларусі.

Апоўдні аркестры рушылі страявым крокам з Савецкае плошчы ў бок парку Жылібера, час ад часу спыняючыся на 10 хвілінаў для малога дэфіле. Музычны рэпертуар аказаўся даволі разнастайны: ад «Яблычка» і «Развітання славянкі» праз «Лабутэны» Сяргея Шнурава да джазавых кампазіцыяў.

Глядзіце наш фотарэпартаж з імпрэзы

Галоўнаю перашкодаю для музыкаў у пагонах ды слухачоў апынуўся дождж, які ўвесь дзень суправаджаў конкурсную праграму.

Людзі здымалі відовішча на тэлефон ды пляскалі ў такт, хаваючыся пад парасонамі.

У парку Жылібера прайшлі выступы фінальнай праграмы, калі да памежных аркестраў далучыліся яшчэ таксама танцоры, а вядучая ў перапынках настойліва нагадвала публіцы пра «спакойныя межы», «гасціннасць» і «славянскае паходжанне» як гарантыі мірнага суіснавання з суседзямі.

У конкурсе-праглядзе ўзялі ўдзел памежныя групы з Ліды, Берасця, Смаргоні, Полацку, Мазыра і іншых гарадоў. Зоркаю праграмы стаў зводны аркестр органаў пагранічнае службы Беларусі.

АК, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары