Памочнік генсека ААН па гуманітарных пытаннях Урсула Мюлер выступіла з заявай наконт Данбасу. Адпаведны тэкст апублікаваны на сайце арганізацыі.
«Усходняя Украіна сутыкаецца з праблемамі абароны. Яна хутка становіцца адным з найбольш замінаваных рэгіёнаў у свеце, які, калі не вырашыць праблему, будзе спынены ў развіцці на шмат гадоў. Размінаванне і інфармаванне аб рызыцы неабходныя ва ўсіх закранутых канфліктамі раёнах, асабліва ўздоўж лініі судакранання, уключаючы кантрольна-прапускныя пункты на дэ-факта мяжы», – адзначыла Урсула Мюлер, якая нядаўна вярнулася з Данбасу.
Таксама яна дадала, што сёння каля 4 млн украінцаў маюць патрэбу ў гуманітарнай дапамозе, у першую чаргу гэта тычацца жыхароў Данецкай і Луганскай вобласцяў.
Ад пачатку баявых дзеянняў прынамсі 2,5 тыс. грамадзянскіх асобаў былі забітыя і 9 тыс. асобаў параненыя, адзначаецца ў заяве прадстаўніцы ААН.
Глядзіце таксама:
НМ, belsat.eu