У Берасці на фестываль „Белая вежа” прыехалі тэатралы з 11 краінаў. Агляд падзеяў культуры.


Фестываль “Белая вежа” праходзіць ужо 17-ты раз. Штогод – новыя спектаклі, новыя калектывы. Нязменна адно – размах фестывалю. У горад над Бугам прыехалі тэатралы з Азербайджану і Арменіі, Ізраілю і Ірану, Польшчы, Малдовы, Расеі, Украіны, Эстоніі і нават Японіі – агулам 25 трупаў з адзінаццаці краінаў. Кожная краіна ў Берасце прывезла найлепшае.

На імпрэзе можна пазнаёміцца і з эксперыментальнаю драмаю, і з лялечнымі, і з танцавальнымі тэатрамі. Адно з самых цікавых шоу праходзіць на вуліцы: як-ніяк, а вулічныя тэатры ўзаемадзеяння – адзін з найбольш актуальных кірункаў сучаснага тэатральнага мастацтва. Тэатралаў ацэньвае не толькі публіка, але і журы, якое паводле правілаў фестывалю таксама міжнароднае – яго чальцы маюць прэзентаваць прынамсі 6 краінаў.

Іншыя тэмы: нямецкая віртуозка флейты дапамагае збіраць грошы на рэстаўрацыю гарадзенскай кірхі. У Нью-Ёрку выставілі творы паслядоўнікаў Эндзі Ўоргала.

belsat.eu

Стужка навінаў