Зміцер Бандарэнка вырашыў не вяртацца ў Беларусь


Ён агучыў заяву журналістам «Белсату» падчас сённяшняга святкавання Дня беларускае вайсковае славы ў Варшаве.

Каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Зміцер Бандарэнка з ліпеня папраўляў здароўе ў Польшчы і збіраўся ляцець у Менск. Аднак з увагі на пераслед апазіцыі ў Беларусі, які абвастрыўся пасля палёту шведскіх пілотаў, ён вырашыў пакуль «узяць паўзу» і не вяртацца на радзіму.

«Буду заставацца бліжэйшым часам – а можа, і небліжэйшым – у Польшчы», – патлумачыў апазіцыянер. Цяпер існуе вялікая небяспека, што яго зноў арыштуюць, мяркуе Бандарэнка.

{movie}Зміцер Бандарэнка: я вырашыў застацца ў Польшчы|left|6247{/movie}Бандарэнку, які на мінулых прэзідэнцкіх выбарах быў даверанай асобай Андрэя Саннікава, асудзілі на два гады калоніі паводле г. зв. справе аб масавых беспарадках. За кратамі ён перанёс дзве аперацыі, у тым ліку – на хрыбетніку. Стан ягонага здароўя імкліва пагаршаўся. Сёлета 15 красавіка ён выйшаў на волю пасля таго, як напісаў прашэнне аб памілаванні, правёўшы за кратамі 1,5 года.

belsat.eu

Стужка навінаў