Апытанне: Ці адчуваеце вы патаненне крэдытаў?


«Лепей не браць крэдытаў, бо гэта знявольвае», – мяркуюць беларусы.

Старшыня праўлення Нацыянальнага банку Беларусі Надзея Ермакова заявіла 3 траўня, што да сярэдзіны года банкаўскія крэдыты зробяцца больш таннымі і пад’ёмнымі для насельніцтва. Карэспандэнты «Белсату» пацікавіліся ў менчукоў, ці адчуваюць яны патаненне крэдытаў.

Жыхары беларускай сталіцы з вялікай асцярогаю ставяцца да крэдытаў. Адныя з іх заўважылі, што стаўкі крэдытавання зрабіліся больш выгодныя, для іншых гэта не так відавочна. Амаль усе, аднак, прывыклі хутчэй разлічваць на ўласныя сілы і пазбягаюць браць крэдыты.

«Беручы крэдыты, падпадаеш пад непасрэдную залежнасць ад банку і дзяржавы», – адказаў адзін з апытаных. «Пры крэдытах пераплачваеш вялікія грошы», – мяркуе іншая апытаная. Паводле меркавання жанчыны, лепей «збіраць па капейцы» і эканоміць. Такую ж думку выказаў яшчэ адзін рэспандэнт, які зазначыў: «Калі не аддасі крэдыту, прыедуць бандыты і забяруць кватэру».

belsat.eu

Стужка навінаў