У Менску адбыўся пяты парад нявестаў


Сёлета на чарговы парад будучых жонак прыехалі нявесты з Расеі, дзякуючы чаму імпрэза набыла статус міжнароднай. Дзяўчат падзялілі на каманды па шэсць чалавек. Адна з камандаў вырашыла сваімі строямі адлюстраваць беларускі нацыянальны каларыт – «Нявеста-Дажынкі», «Купалле» і «Яблычны спас» красаваліся падчас імпрэзы.

Нявесты ў папяровых сукенках прэзентавалі мастацтва арыгамі. Дзяўчатам давялося пільна сачыць, каб іхныя сукенкі не разлезліся. Каманду «New-нявесты» склалі прадстаўніцы сродкаў масавай інфармацыі. Яшчэ адна каманда прэзентавала ўсходнія матывы.

Удзельніцы прадэманстравалі свае таленты і пасупернічалі ў разнастайных конкурсах. Паводле вясельнай традыцыі, яны кідалі ў натоўп букеты.

belsat.eu

Стужка навінаў