За дэсант плюшавых мядзведзікаў арыштаваная 16 гадовая дзяўчына?


Паводле непадцверджанай інфармацыі, Кацярына Скурат даслала здымкі шведскіх мядзведзяў фатографу Антону Сурапіну. Тэлефон дзяўчыны не адказвае, а яе старонка , выдаленая з сацыяльнай сеткі “Вконтакте”.

Раней за публікацыю здымкаў мядзведзяў затрымалі 20-гадовага фатографа Антона Сурапіна. Яго вінавацяць у дапамозе ў незаконным пералёце мяжы. У тым жа падазраюць Сяргея Башарымава, які толькі збіраўся здаць шведам кватэру. Ім пагражае да 7 гадоў пазбаўлення волі.

Варта адзначыць, што афіцыйны Менск адмаўляў факт парушэння замежным самалётам паветранай прасторы Беларусі. Гэтая гісторыя атрымала шырокі грамадскі рэзананс і дала падставы сумнявацца ў боегатоўнасці беларускай супрацьпаветранай абароны. Цяпер камісія прэзідэнта праводзіць праверку ўсіх злучэнняў і вайсковых частак вайскова-паветраных сілаў і войскаў супрацьпаветранай абароны.

belsat.eu

Стужка навінаў