Бацька Сурапіна: Адвакат сказаў, што Антон вясёлы і не збіты


Бацькі 20-гадовага фатографа, якому пагражае да сямі гадоў турмы за тое, што ён нібыта дапамог шведам нелегальна перасекчы беларускую мяжу, сёння нанялі яму адваката (спачатку хлопцам займаўся дзяжурны).

Антон Сурапін змясціў на сваім сайце здымкі плюшавых мядзведзікаў, якіх скінулі над Беларуссю шведскія пілоты.

13 ліпеня ў менскай кватэры, дзе жыве Антон Сурапін, адбыўся ператрус, пасля чаго фатографа затрымалі на тры дні для высвятлення ягонай датычнасці да раскідвання плюшавых цацак з борта шведскага самалёта – пра гэта маці Антона паведамілі ў Камітэце дзяржбяспекі.

Тры дні з моманту затрымання скончыліся 16 ліпеня, аднак Антона не выпусцілі: тэрмін падоўжылі да 10 дзён. Паводле бацькі, Андрэя Сурапіна, перадачы сёння ў іх не ўзялі, бо рэчы прымаюць толькі ў панядзелак, сераду і пятніцу. Справамі сына будзе займацца адвакат, бо бацькі не жывуць у Менску і мусяць вярнуцца на працу.

Тым часам арганізатары «плюшавага дэсанту», прадстаўнікі шведскай PR-кампаніі «Studio Total», адмаўляюць датычнасць да акцыі беларускага фатографа.

belsat.eu

Стужка навінаў