«Ляпіс Трубяцкой » паказаў біяграфію. Агляд падзеяў культуры


“Ляпіс Трубяцкой” прэзентаваў новы кліп – на песню “Жалезны” з новага альбому.

Відэашэраг зроблены як дакументальны фільм – фактычна кліп заснаваны на рэальнай гісторыі лідара гурта Сяргея Міхалка, які два дзесяцігоддзі таму трапіў у шпіталь з перадазаваннем наркотыкаў і перажыў стан клінічнае смерці. Справіцца з цяжкім перыядам у жыцці музыку дапамаглі заняткі боксам. Відэа, апублікаванае сёння, ужо набрала на “Youtube” больш за 100 тысяч праглядаў.

Іншыя тэмы: памёр клавішнік гурта «Deep Purple». На Гаіці правялі рэлігійны абрад.

Стужка навінаў