Адваката Юліі Цімашэнкі аблілі зялёнкаю


Невядомая выліла ў вочы абаронцы Сяргея Уласенкі некалькі літраў зялёнкі.

Абаронца Юліі Цімашэнкі быў на тэрыторыі чыгуначнай лякарні ў Харкаве, дзе цяпер ляжыць ягоная кліентка, калі неспадзявана на ягоным шляху паўстала маладая жанчына з пластыкаваю каністраю. Незнаёмка на высокіх абцасах падышла да адваката і лінула яму ў твар зялёнкаю.

«Міліцыя нічога не зрабіла, проста назірала. Вы ведаеце, я думаю, у мяне моцныя нервы, і яны нічога не дамогуцца такімі таннымі дзеяннямі», – сказаў Уласенка, выціраючы зялёнку з твару. Ён адзначыў: «Гэта знак якасці маёй працы». «І іхнай паразы», – дадалі з натоўпу абураныя інцыдэнтам.{movie}Адвакат Цімашэнкі пра напад з зялёнкай|right|5360{/movie}

Юлію Цімашэнку асудзілі на сем гадоў пазбаўлення волі летась у кастрычніку за злоўжыванне службовым становішчам. Яна застаецца ў шпіталі ў звязку з дрэнным станам здароўя. Цімашэнка была адным з ключавых апанентаў прэзідэнта Віктара Януковіча і адмаўляе сваю віну.

Уласенка заявіў, што інцыдэнт – вельмі падазроны, бо нават чальцам парламенту вельмі цяжка трапіць на тэрыторыю лякарні, што лёгка ўдалося маладзіцы з зялёнкаю. Ён сказаў, што гэта не жарт, а сур’ёзная спроба нанесці цялесныя пашкоджанні.

«Яна хацела спаліць мне вочы зялёнкаю. Мяне выратавала тое, што я нашу акуляры. Калі б я быў без акуляраў, я стаяў бы перад вамі цяпер абсалютна сляпы», – падкрэсліў адвакат.

belsat.eu

Стужка навінаў