Павел Сапелка: Андрэй Саннікаў не вінаваты ў тым, што яму закідаюць


У інтэрв’ю тэлеканалу “Белсат” адвакат Андрэя Саннікава Павел Сапелка распавёў пра стан здароўя кандыдата на прэзідэнта. Таксама адвакат паведаміў, што ўсе інцыдэнты на плошчы Незалежнасці Андрэй Саннікаў лічыць правакацыяй.

“Андрэй Саннікаў можа і далей утрымлівацца ў ізалятары, – кажа Павал Сапелка. –Але, можа быць, ва ўлады хопіць мудрасці ці хаця б спачування, і яго адпусцяць дамоў”. Паводле адваката, стан здароўя кандыдата на прэзідэнта кепскі. Урачы кажуць пра магчымы вывіх або пашкоджанне нагі, аднак, паводле Паўла Сапелкі, гэты дыягназ паставілі без выкарыстання адпаведнай апаратуры. “У мяне склалася ўражанне, што нага як мінімум мае трэшчыну”, – дадаў адвакат.

Павел Сапелка даў падпіску аб нераспаўсюдзе звестак папярэдняга расследавання, а таму не можа распавесці аб падрабязнасцях справы. “Тым не менш трэба ведаць, што Андрэй Саннікаў не вінаваты ў тым, што яму закідаюць, у чым яго падазраюць. Усе інцыдэнты, што здарыліся падчас масавай акцыі, ён лічыць грубаю правакацыяй. Чыёй – пакуль не вядома”, – дадаў адвакат.

belsat.eu
https://youtu.be/Xc01WehMv5c

Глядзі таксама
Каментары