Вечныя каштоўнасці. Агляд падзеяў культуры, 29 чэрвеня


Ёсць рэчы, якія з гадамі набываюць усё большую вартасць, як, напрыклад, дыяменты. Адмысловая выстава ў Бакінгэмскім палацы прэзентуе найкаштоўнейшыя ювелірныя вырабы: кароны, дыядэмы ды іншыя ўпрыгожанні Брытанскай каралеўскай дынастыі.

КЭРАЛАЙН ДЭ ГІТО, КУРАТАРКА ВЫСТАВЫ:
“Яны перадаюцца з пакалення ў пакаленне. Яны змянялі ўладальнікаў, змянялася мода, густы – і, адпаведна, самі ўпрыгожанні”.

Гэтак, ці не самая распазнавальная дыяментавая дыядэма Элізабэт ІІ насамрэч была зробленая для караля Георга VI у 1821 г. А калье для каранацыі, у якім Элізабэт ІІ ўзыходзіла на трон, зрабілі для яе прабабкі, каралевы Вікторыі, і з часам дадавалі да яго дыяменты. Цяпер іх 25. Арганізаваная ж “дыяментавая” выстава, вядома, з нагоды Дыяментавага юбілею каралевы на троне. Зазірнуць у Бакінгэмскі палац і падзівіцца на каралеўскія ўпрыгожанні можна да пачатку кастрычніка.

А ў “Аглядзе падзеяў культуры” вы таксама даведаецеся пра праект “Працэсы: дэ” і тое, чым дарагі французам “Мінітэль”.

belsat.eu

Стужка навінаў